Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Камо Аганісян: «Выйгралі заслужана»

 

Аўтар пераможнага гола ў матчы з «Гомелем» Камо Аганісян падзяліўся з клубнай прэс-службай сваімі ўражаннямі.

– Гульня з «Гомелем» выдалася вельмі цяжкай, мы вельмі стараліся, можна сказаць, біліся да апошняй секунды і, як я лічу, заслужана выйгралі. Мяккае, глейкае поле не дазволіла нам паказаць прыгожы футбол, бо наша каманда любіць дзейнічаць больш камбінацыйна. Але галоўнае, што ўдалося ўзяць такія важныя тры ачкі, ды і ківаць на футбольны газон, напэўна, будзе не правільна, бо ён аднолькавы для абодвух супернікаў. «Гомель» гуляў у тыповы беларускі футбол, калі ідзе пас на фланг і адтуль – прастрэл. Увогуле, што чакалі, то і ўбачылі.

У чэмпіянаце ў мяне гэта другое ўзяцце варот – адзначыўся голам у першым туры і вось зараз. Вядома, прыемна забіваць галы і рабіць выніковыя перадачы, бо ў гэтым і ёсць сэнс гульні. Але я на гэтым не зацыкліваюся, камандны вынік важней. Пасля матчу мяне цёпла павіншавалі мае партнёры, трэнеры і кіраўнікі клуба. Гэта, безумоўна, прыемна, аднак я ўпэўнены на сто адсоткаў, што апыніся на маім месцы любы з нашых гульцоў, усё было б так жа душэўна.

вторник, 17.10.2017 14:49
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры