Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Камо Аганісян: «Я не кажу Жодзіна бывай, я кажу – да пабачэння!»

 

Паўабаронца Камо Аганісян, якога грамадскае меркаванне прызнала лепшым гульцом аўтазаводцаў у мінулым сезоне, пакідаючы жодзінскі клуб, звярнуўся да тарпедаўскіх заўзятараў.

– Хачу усіх падзякаваць за гэты сезон, які асабіста для мяне стаў вельмі прадуктыўным і карысным у плане вучобы. Вялікі дзякуй усім заўзятарам «Тарпеда-БЕЛАЗа», якія на працягу ўсяго года актыўна падтрымлівалі каманду і ў радасныя імгненні перамог і ў горкія хвіліны паражэнняў. Паверце, ваша падтрымка адчувалася заўсёды і дадавала нам сіл на полі.

Хачу папрасіць прабачэння, калі нешта не атрымалася. Паверце, я вельмі стараўся выкладвацца ў матчах на сто адсоткаў, але ва ўсіх няўдалых дзеянняў ёсць прычыны і тлумачэнні.

Асобна дзякую ўсім, хто галасаваў за мяне ў апытаннях. Гэта вельмі прыемна і крыху нечакана, бо ўсе мае аднаклубнікі сваім стаўленнем да справы заслужылі права звацца лепшымі.

Жадаю камандзе «Тарпеда-БЕЛАЗ» у далейшым поспехаў, удачы і шмат-шмат перамог у наступных сезонах. А заўзятарам жадаю быць цярплівымі і заўсёды, у любых сітуацыях падтрымліваць сваю каманду.

Наперад, чорна-белыя!

Я не кажу Жодзіна бывай, я кажу – да пабачэння!

пятница, 01.12.2017 13:20
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры