Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Шэрагі аўтазаводцаў папоўніў Міхаіл Бабічаў
    Падрабязнее
  • Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян
    Падрабязнее
  • Дзевяць футбалістаў растаюцца з Жодзіна
    Падрабязнее

Камо Аганнісян стаў гульцом «Тарпеда-БЕЛАЗа»

 

«Тарпеда-БЕЛАЗ» і ерэванскі «Пюнік» уладзілі ўсе фармальнасці па афармленні пераходу Камо Аганнісяна. Цяпер гулец нацыянальнай зборнай Арменіі стаў футбалістам жодзінскага клуба.

Ураджэнец Ерэвана Камо Аганнісян з васьмі гадоў пачаў займацца ў футбольнай школе «Шэнгавіт», а праз два гады перайшоў у школу самага тытулаванага клуба Арменіі «Пюніка», з якім і была звязана яго наступная кар’ера. Толькі адзін сезон, у 2008 годзе, ён быў у клубе «Патані», сабраным з гульцоў юнацкай зборнай да 17 гадоў. Затым Камо вярнуўся ў «Пюнік» і ў 2010 годзе стаў гульцом асноўнага складу. У 2011 годзе дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. З’яўляецца трохразовым чэмпіёнам Арменіі, чатырохразовым уладальнікам Кубка і двухразовым уладальнікам Суперкубка Арменіі. З’яўляўся членам юнацкіх, маладзёжнай, а з 2012 года – нацыянальнай зборнай Арменіі.

Хуткі, тэхнічны гулец, што характэрна для паўднёўцаў, – каментуе падпісанне Аганнісяна галоўны трэнер «Тарпеда-БЕЛАЗа» Ігар Крывушэнка. – Тое, што ён з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай, вядома, таксама важны момант; у 24 гады семнаццаць афіцыйных матчаў за зборную краіны – гэта паказчык. Камо можа гуляць па ўсім фланзе, мы маем намер яго выкарыстоўваць, галоўным чынам, як крайняга паўабаронцу, паколькі хацелі ўмацаваць гэтую пазіцыю. Якасны гулец, якім з’яўляецца Аганнісян, павінен дапамагчы ў вырашэнні пастаўленых перад намі задач, таму я задаволены такім набыццём.

четверг, 26.01.2017 11:03
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры