Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Кантракт з жодзінскім клубам заключыў Сяргей Канцавы

 

Абаронца Сяргей Канцавы (1986 г.н.) заключыў кантракт з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ».

Чэмпіён, пяціразовы сярэбраны і двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Беларусі і ўладальнік Кубка Беларусі за сваю працяглую кар’еру змяніў нямала клубаў, але галоўнымі сярод іх былі мінскае «Дынама» і «Гомель», куды ён вяртаўся не адзін раз. Быў у Сяргея Канцавога і вопыт выступленняў за жодзінскі клуб – у 2009-2010 гадах. Мінулы сезон абаронца пачынаў у «Нефтчы» з Узбекістана, але ўлетку вярнуўся ў Беларусь, дзе правёў 13 гульняў за «Гомель». І вось зараз Алег Кубараў, добра знаёмы з Сяргеем па мінулай сумеснай працы, зноў запрасіў яго ў Жодзіна.

среда, 10.01.2018 13:48
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры