Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»
    Падрабязнее
  • Кубкавы матч з БАТЭ пераносіцца на больш позні тэрмін
    Падрабязнее
  • Кубкавы шлях: і зноў суседзі!
    Падрабязнее

Кірыл Дарашэнка: «Гуляць у такім шчыльным графіку мне падабаецца, тым больш – з годнымі супернікамі»

 

Каментар па гульні з «Шахцёрам» мы папрасілі даць паўабаронцу Кірыла Дарашэнка.

Лічу, што выніковы вынік матчу з «Шахцёрам» відавочна не па гульні. Былі добрыя моманты, як у нас, так і ў гасцей. І мы як мінімум на нічыю найгралі. На жаль, ужо не ў першы раз у нас кульгае рэалізацыя – маем добрыя шанцы, але не забіваем.

– У каманды выдаўся цяжкі энергазатратны графік – тры гульні праз тры дні…

– Нічога страшнага, асабіста ў мяне здароўя хапала, ды і гуляць у такім шчыльным графіку мне падабаецца, тым больш – з годнымі супернікамі. У БАТЭ вылучу выдатную пабудову, канструяванне нападаў, а ў «Шахцёра» – надзейнасць абарончых дзеянняў.

– Адным з самых абмяркоўваемых момантаў мінулага паядынку стаў эпізод з тваім падзеннем у штрафной гарнякоў на 84 хвіліне…

– Падчас гульні абаронца гасцей спыніў мяне, штурхнуўшы двума рукамі, і тут двух меркаванняў быць не можа – без пытанняў, чыстае блакаванне ў штрафной, то ёсць пенальці.
Яшчэ хачу падзякаваць усім, хто прыйшоў на стадыён нас падтрымаць. Асабліва гэта адчувалася ў апошнія дваццаць хвілін гульні. Трыбуны па-добраму завяліся, і гэта надавала нам дадатковыя сілы. Цяпер я зразумеў, як па-сапраўднаму хварэюць у Жодзіна.

воскресенье, 25.06.2017 19:46
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры