Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Кірыл Дарашэнка: «Патрацілі шмат сіл, але ад гэтага перамога ўдвая прыемная»

 

Паўабаронца Кірыл Дарашэнка, пакуль вырашаліся пытанні яго працаўладкавання, не мог дапамагчы сваёй новай камандзе ў кубкавых паядынках. Аднак з пачаткам чэмпіянату ўкраінскі легіянер адразу стаў трапляць у асноўную абойму, а ў матчы трэцяга тура выйшаў на поле ў стартавым складзе. Клубная прэс-служба пацікавілася ў Кірыла пра ўражанні.

– Пасля гульні з «Дынама» толькі станоўчыя ўражанні, бо мы перамаглі ў вельмі складаным і драматычным паядынку. Усе выдатна ўсведамлялі, наколькі важны для нас гэты матч. Мінчане аказаліся добрым супернікам, дзеянні якога мы разбіралі на тэарэтычных занятках. Ведалі, што яны падоўгу валодаюць мячом, канструктыўна дзейнічаюць наперадзе, і таму разумелі, што прыйдзецца гуляць ад абароны, шмат часу знаходзіцца без мяча – так і выйшла. Патрацілі вельмі шмат сіл, але ад гэтага перамога ўдвая прыемная.

– Ты пазней іншых далучыўся да «Тарпеда-БЕЛАЗа», як прайшла адаптацыя?

– Ніякіх праблем! У калектыве прынялі выдатна, у вырашэнні бытавых пытанняў вельмі дапамог зямляк Максім Імерэкаў, за што яму асобны дзякуй. Трэнерскі штаб вельмі кваліфікаваны, таму і ў гэтым плане ўсё выдатна.

– Пасля гульні ты апынуўся ў абдымках дачушкі …

– Жонка з дачкой былі на нашай гульні з «Іслаччу», а вось тое, што яны прыедуць падтрымаць каманду на гэты раз, аказалася для мяне прыемным сюрпрызам. Шчыра, я не здагадваўся аб іх прысутнасці на трыбуне да нашага гола. І толькі пасля выніковага ўдару Аляксандра Макася, калі пабег падзяліць радасць з заўзятарамі, убачыў і сваіх родных. Натуральна, пасля фінальнага свістка дачушка Кіра апынулася на футбольным полі – ад гэтага перамога стала яшчэ больш запамінальнай.

понедельник, 17.04.2017 10:40
Актуальная інфармацыя

15 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

14:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК (2003 г.н.)

партнёры