Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Кірыл Дарашэнка стаў гульцом ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ»

 

Украінскі паўабаронца Кірыл Дарашэнка заключыў кантракт з ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ». Футбаліст з’явіўся ў складзе аўтазаводцаў яшчэ на турэцкім зборы, але спатрэбіўся час, каб прайсці ўсе неабходныя працэдуры па працаўладкаванні легіянера. Па гэтай прычыне Дарашэнка, які ўжо быў прадстаўлены заўзятарам на традыцыйнай перадсезоннай сустрэчы, не мог прымаць удзел у кубкавых гульнях.

Выхаванец данецкага «Шахцёра» раскрыўся у данецкім жа «Алімпіку», з якім прайшоў шлях ад другой лігі да элітнага дывізіёна Украіны. У чэрвені 2015 года Дарашэнка вырашыў зрабіць крок наперад, перайшоўшы ў луганскую «Зару», якая ўжо стала пастаянным удзельнікам еўракубкаў, але замацавацца ў асноўным складзе луганчан не атрымалася, і паўабаронца апынуўся ў «Іллічоўцы». Аднак першая ліга – не той узровень, які задавальняе Кірыла, і ён едзе шукаць новыя выклікі ў Беларусь.

вторник, 28.03.2017 09:51
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры