Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Кубкавы матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Слуцк» пройдзе на штучным газоне

 

Матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі паміж камандамі «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Слуцк», які адбудзецца ў Жодзіна 15 сакавіка, пройдзе на поле са штучным пакрыццём стадыёна «Тарпеда». Такое рашэнне прынята ў мэтах якаснай падрыхтоўкі натуральнага газона жодзінскага стадыёна да матчаў чэмпіянату. Інспектарская праверка АБФФ дала заключэнне аб тым, што штучнае поле стадыёна «Тарпеда» можа быць дапушчана для правядзення на ім кубкавага матчу.

Звяртаем увагу заўзятараў на тое, што 15 сакавіка ўваход на стадыён будзе ажыццяўляцца з боку лядовага катка. Квіткі набываць не трэба – уваход вольны.

Пачатак матчу «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Слуцк» у 17:00.

понедельник, 06.03.2017 15:33
Актуальная інфармацыя

Юнацкае першынство Рэспублікі Беларусь

28 мая, Жодзіна, стадыён “Тарпеда” (штучнае поле)

13:00 – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК (1999 г.н.)

партнёры