Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Кубкавы шлях завершаны

 

У другім матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі 2019/2020 «Тарпеда-БЕЛАЗ» прайграў на выездзе «Шахцёру» – 0:2. Такім чынам, па суме двух сустрэч з агульным лікам 3:0, у паўфінал выйшла каманда з Салігорска.

На працягу ўсяго матча «аўтазаводцы» аказвалі суперніку ўпарты супраціў. Гаспадары валодалі перавагай, стваралі моманты, аднак госці штораз адбіваліся, перыядычна пераходзячы ў контратакі. Толькі за два хвіліны да заканчэння асноўнага часу матча адна з камбінацый «гарнякоў» прынесла ім поспех, а ўжо ў дадатковы час у вароты «Тарпеда» быў прызначаны пенальці за гульню рукой.

ШАХЦЁР – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:0
14 сакавіка, Салігорск, стадыён «Будаўнік», 1102 гледача.
Суддзя: Дз.Шчарбакоў (Мінск).
Галы: 1:0 – Кендыш, 88. 2:0 – Кендыш, 94+ (з пенальці).
ШАХЦЁР: Часноўскі, Хадаркевіч, Анціч, Бурко, Паліцевіч, Балановіч, Падстрэлаў (Лулаку, 75), Шындагарыдзе (Лісаковіч, 90), Дзіасамідзе (Сялява, 66), Сзоке, Кендыш.
Запасныя: Гутар, Мацвейчык, Хвашчынскі, Ламбуліч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Хачатуран, Нікалаевіч (Журневіч, 81), Алісейка, Юсаў (По, 79), Гарбачык, Капленка (Паўлюкавец, 85), Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Сямук, Бандарэнка, Кухарчык, Леановіч.
Папярэджанні: Хадаркевіч (18), Балановіч (54) / Нікалаевіч (5), Капленка (43), Усцінаў (68), Паўлюкавец (93+).

суббота, 14.03.2020 22:42
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры