Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Лепшы брамнік мінулага чэмпіянату новы сезон правядзе ў Жодзіна!

 

Галкіпер Андрэй Гарбуноў (1983 г.н.) падпісаў кантракт з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ».

Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7 раней гуляў за беларускія клубы «Днепр», «Дынама-Мінск», «Нёман», БАТЭ, а таксама за грэцкі «Атромітас». У мінулым сезоне, які Гарбуноў правёў у мінскім «Дынама», ён быў прызнаны лепшым варатаром чэмпіянату, прапусціўшы 14 мячоў у 28 гульнях і правёўшы 18 «сухіх» матчаў.

Андрэй Гарбуноў з’яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, двойчы чэмпіёнам, двойчы сярэбраным і адзін раз бронзавым прызёрам чэмпіянатаў Беларусі, уладальнікам двух Суперкубкаў, а таксама галкіперам нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь.

понедельник, 28.01.2019 14:32
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры