Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Лепшы гулец «Тарпеда» ў 2017 годзе на думку балельшчыкаў – Камо Аганісян

 

На працягу ўсяго чэмпіянату на афіцыйным сайце клуба праходзіла галасаванне заўзятараў па вызначэнні лепшых гульцоў у складзе аўтазаводцаў. Пасля кожнай гульні наведвальнікам сайта прапаноўвалася назваць сваю тройку лепшых футбалістаў «Тарпеда». Гульцу, чыё прозвішча сустракалася больш за ўсіх, налічвалася тры балы, другому па частаце згадак – два балы, трэцяму – адзін бал.

У выніку лепшым гульцом ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» ў чэмпіянаце 2017 года па меркаванні заўзятараў стаў паўабаронца Камо Аганісян, які набраў за сезон 52 бала. На другім месцы – Максім Скавыш з 31 балам, трэцяе месца падзялілі Ягор Зубовіч і Аляксандр Макась – у абодвух па 16 балаў.

Камо Аганісян прыняў удзел у 28 гульнях чэмпіянату, забіўшы тры галы і зрабіўшы тры дзейсныя перадачы. У дзесяці матчах заўзятары прызнавалі яго лепшым гульцом, а ў тройку ён трапляў 24 разы – практычна ў кожнай гульні. На жаль, пасля заканчэння чэмпіянату Камо пакінуў клуб, але жодзінскія заўзятары напэўна будуць доўга памятаць гэтага яркага, мэтанакіраванага, хуткага і тэхнічнага футбаліста.

четверг, 30.11.2017 10:58
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры