Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Лепшым гульцом сезона па версіі тарпедаўскіх заўзятараў стаў Багдан Мышэнка

 

На працягу ўсяго сезону пасля кожнага матчу наведвальнікі тарпедаўскага сайта вызначалі сваю тройку лепшых гульцоў. Футбаліст, які атрымліваў найбольшую колькасць галасоў, атрымліваў тры заліковыя балы, наступны за ім – два і трэці – адзін бал адпаведна. Галасаванне па выніках заключнага матчу чэмпіянату зачынена, а гэта значыць, што можна падводзіць вынікі.

Такім чынам, фінальны рэйтынг выглядае наступным чынам:

27 балаў – Багдан Мышэнка;
20 балаў – Эдгар Аляхновіч;
19 балаў – Андрэй Хачатуран;
18 балаў – Уладзіслаў Клімовіч;
15 балаў – Жан Марэль По;
14 балаў – Дзмітрый Юсаў;
13 балаў – Янн Аффі;
12 балаў – Іван Канавалаў;
9 балаў – Валерый Гарбачык;
8 балаў – Аляксандр Паўлавец;
6 балаў – Уладзімір Бушма, Павел Далгоў;
5 балаў – Антон Паступаленка;
3 балы – Аляксандр Катляроў;
2 балы – Уладзімір Шчэрба, Максім Плотнікаў;
1 бал – Сяргей Шапавал.

Мы наўмысна пакінулі ў рэйтынгу прозвішчы гульцоў, якія па ходу сезона пакінулі наш клуб, каб можна было лепш прадставіць ўзровень канкурэнцыі, а таксама ацаніць перспектывы былых тарпедаўцаў. Так, цалкам мог прэтэндаваць на званне лепшага Іван Канавалаў, ня перайдзі ён у «Рубін» – у пачатку сезона галкіпер быў сталым лідэрам апытанняў. Нельга не ацаніць па вартасці і імклівае ўзыходжанне да вяршыняў рэйтынгу Андрэя Хачатуряна, бо ён стаў гуляць толькі ў другім крузе – і за гэты час змог уварвацца ў тройку.

А лепшым гульцом па версіі балельшчыкаў у выніку становіцца Багдан Мышэнка! Ўкраінскі легіянер стабільна ішоў па дыстанцыі на працягу ўсяго сезону, яго прозвішча рэгулярна трапляла ў тройку. А невялікі спад, які азначыўся ўвосень, калі паўабаронца не заўсёды трапляў у склад, Мышэнка кампенсаваў у апошніх гульнях, упэўнена аформіўшы салідны адрыў ад найбліжэйшых прэтэндэнтаў.

Віншуем Багдана з гэтым прызнаннем! Для яго яно напэўна важна, паколькі сам футбаліст не раз падкрэсліваў, наколькі шануе падтрымку і ўвагу заўзятараў.

четверг, 06.12.2018 07:49
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры