Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Ігар Крывушэнка: «Я прыняў рашэнне засяродзіцца на працы ў нацыянальнай зборнай»
    Падрабязнее
  • Кубкавы матч з БАТЭ пераносіцца на больш позні тэрмін
    Падрабязнее
  • Кубкавы шлях: і зноў суседзі!
    Падрабязнее

Макась, Паўлавец і Клапоцкі могуць паляцець у Тайланд на Кубак Караля

 

Трэнерскі штаб зборнай клубаў Беларусі, у які ў ліку іншых спецыялістаў ўваходзіць галоўны трэнер нацыянальнай зборнай і ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Ігар Крывушэнка, назваў пашыраны склад гульцоў на таварыскі турнір Кубак Караля ў Тайландзе.

Міжнародны турнір Кубак Караля пройдзе ў Тайландзе з удзелам чатырох каманд – Тайланда, КНДР, Буркіна-Фасо і Беларусі. Адзначым, што нашу краіну будзе прадстаўляць менавіта зборная клубаў, а не нацыянальная зборная. У Тайланд не паляцяць футбалісты клубаў, занятых у еўракубках, затое можа прыняць удзел у турніры дастатковая колькасць маладых гульцоў. 14 ліпеня адбудуцца паўфінальныя паядынкі Тайланд – КНДР і Буркіна-Фасо – Беларусь, а іх пераможцы згуляюць у фінале 16 ліпеня.

10 ліпеня зборная клубаў збярэцца ў Мінску, а 11 ліпеня транзітам праз Абу-Дабі адправіцца ў сталіцу Тайланда Бангкок. Напярэдадні трэнерскі штаб вызначыцца з канчатковым выязным спісам.

У папярэдні (пашыраны) склад зборнай ад нашага клуба патрапілі Аляксандр Макась, Аляксандр Паўлавец і Яўген Клапоцкі.

вторник, 04.07.2017 14:03
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры