Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Македонец Джэліл Асані стаў гульцом «Тарпеда-БЕЛАЗа»

 

ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» завяршыў працэдуру афармлення працоўных адносін з Джэлілам Асані. Цяпер футбаліст, які выступае на пазіцыях левага абаронцы і паўабаронцы, афіцыйна стаў гульцом жодзінскага клуба.

Македонскі футбаліст албанскага паходжання Джэліл Асані пачынаў прафесійную кар’еру ў клубах з роднага горада Кічева «Напредок» і «Влазрымі». Затым перабраўся ў албанскі чэмпіянат, дзе выступаў за «Бюліс» з горада Балш. Сезон 2015/2016 правёў у «Металургу» з македонскага Скоп’е, адкуль летам перайшоў у мальтыйскі «Пемброк Атлета». Аднак чэмпіянат Мальты – не тое першынство, якое адпавядае амбіцыям і магчымасцям гульца, таму Джэліл шукае сабе новы клуб і знаходзіць яго ў Беларусі.

понедельник, 06.03.2017 10:56
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры