Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Максім Скавыш пераходзіць у БАТЭ

 

Максім Скавыш не будзе заключаць новы кантракт з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ». Нападаючы атрымаў прапанову ад БАТЭ і вырашыў працягнуць кар’еру ў барысаўскім клубе.

– Я ўдзячны футбольнаму клубу «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» за ўсе гады, якія правёў у складзе аўтазаводцаў. Тут я заўсёды атрымліваў разуменне і падтрымку, і рашэнне аб сыходзе далося мне не проста. Але прапанова ад самага тытулаванага клуба краіны – гэта магчымасць развівацца далей, выходзіць на новы ўзровень, праявіць сябе на еўрапейскай арэне. Да таго ж, БАТЭ для мяне – таксама не чужы клуб, у ім пачыналася мая прафесійная кар’ера, прыйшлі поспехі, дасягненні, тытулы. У свой час, пасля выступу ў чэмпіянаце Ізраіля, я вярнуўся ў Жодзіна, і мне было прыемна, што мяне тут сустрэлі, як свайго. Цяпер я вяртаюся ў Барысаў і спадзяюся, што гэта маё рашэнне знойдзе разуменне ў заўзятараў.
Хачу падзякаваць трэнерскі штаб і ўсіх супрацоўнікаў ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» за іх працу і добрае стаўленне, і асаблівая падзяка – тарпедаўскім заўзятарам. Жадаю ім, каб яны заўсёды падтрымлівалі сваю каманду – так, як падтрымлівалі нас, і нават яшчэ мацней, – сказаў Скавыш.

Максім Скавыш выступаў за аўтазаводцаў з 2015 года, з паўгадавой адлучкай у Ізраіль. У мінулым сезоне прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, у якіх адзначыўся дзевяццю галамі і пяццю выніковымі перадачамі.

ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» дзякуе Максіму за плённае супрацоўніцтва і жадае яму далейшых поспехаў.

пятница, 15.12.2017 17:31
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры