Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Уладзімір Шчэрба, Аляксандр Паўлавец, Ілля Джугір і Яўген Абрамовіч наведалі жодзінскую школу №8
    Падрабязнее
  • Аб карысці кантрольных паядынкаў
    Падрабязнее
  • Дубль аўтазаводцаў перамагае «Гомель»
    Падрабязнее

Максім Скавыш: «Спадзяюся, гэтай буйной перамогай мы парадавалі нашых заўзятараў»

 

З вяртаннем у «Тарпеда-БЕЛАЗ» Максіма Скавыша жодзінскія заўзятары звязвалі вялікія надзеі, памятаючы аб яго бамбардзірскіх дасягненнях гадавой даўнасці. Максім хутка ўліўся ў камандную гульню, ва ўсіх матчах быў настойлівы і карысны, але вось забіць яму ніяк не ўдавалася. Да ўчорашняга дня. Цяпер аўтар трэцяга гола ў вароты «Крумкачоў» дзеліцца эмоцыямі.

Гульня ў нашым выкананні атрымалася дыхтоўнай, цікавай для гледачоў, а самае галоўнае, што яна дазволіла дадаць у нашу скарбонку тры ачкі. Натуральна, вынікам мы задаволеныя, бо ўпершыню ў гэтым сезоне забілі тры мячы, а свае вароты ўдалося захаваць «сухімі», што, дарэчы, не менш важна.

Пасля забітага гола выплюхнуў свае эмоцыі, бо да гэтага вызначыцца ніяк не ўдавалася, хоць нядрэнныя моманты былі практычна ў кожнай гульні. Не скажу, што накручваў сябе з гэтай нагоды, проста стараўся як мага хутчэй забіць і шукаў для гэтага магчымасці. Партнёры і трэнерскі штаб таксама ўсяляк мяне падтрымлівалі.

Спадзяюся, гэтай буйной перамогай мы парадавалі нашых заўзятараў. Вельмі ўдзячны ўсім тым, хто прыйшоў нас падтрымаць, але хацелася б, каб гледачоў на трыбунах дадалося. Таму, карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх на матч з «Нёманам» 15 траўня ў 19:00.

пятница, 12.05.2017 12:48
Актуальная інфармацыя

22 кастрычніка. Матч юнацкага першынства Беларусі

13:00 ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СЛАВІЯ (2000 г.н.)

партнёры