Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Мароз працы не перашкода

 

Рэзкае пахаладанне ніяк не паўплывала на праграму вучэбна-трэніровачнага збору аўтазаводцаў. Сёння за гадзіну да паўдня каманда звыкла выйшла на сінтэтыку стадыёна «Тарпеда» і пачала заняткі.

Ніякіх зменаў у праграме, – пацвярджае Ігар Крывушэнка. – Планы трэніровак я складаю без аглядкі на надвор’е. Магу толькі па сітуацыі ўнесці нязначныя карэктывы – калі моцна пахаладае, даць парням больш рухацца, каб не змерзлі.

Уласна кажучы, іншага адказу ад трэнера, які працаваў у свой час з «Сібірру», чакаць і не прыходзілася.

Паніжэнне тэмпературы ніяк не паўплывала на настрой гульцоў – займаюцца з тым жа жаданнем і азартам. Спачатку з распранальні многія выходзяць, заматывая ніжнюю частку твару шалікамі і хусткамі, але па ходзе трэніроўкі, разгарачаныя, ўжо, падобна, зусім не заўважаюць марозу. Моладзь – Юрый Паўлюкавец, Аляксей Бялевіч – грэбуе нават шапкамі, бегае з непакрытай галавой.

Пантэра, ты там не змерз? – пытаюцца футбалісты ў Яўгена Абрамовіча, якому на адпрацоўцы ўдараў па варотах пасля розыгрышаў выпаў ценявы бок поля. Але галкіперу, які ўдосталь наскакаўся па кутах, здаецца, якраз пот з твару выціраць.

Сіноптыкі абяцаюць, што праз пару дзён маразы спадуць. Але нават калі яны памыляюцца, за трэніравальны працэс аўтазаводцаў хвалявацца ўсё адно не даводзіцца.

среда, 25.01.2017 13:45
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры