Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Матч на «Барысаў-Арэне» абслужыць брыгада Ігара Крука

 

Адбыліся судзейскія прызначэнні на матчы 13-га тура. Матч БАТЭ – «Тарпеда-БЕЛАЗ» будзе абслугоўваць брыгада арбітраў у наступным складзе: Ігар Крук (Маладзечна), Дзмітрый Жук (Мінск), Андрэй Філіповіч (Стоўбцы), Яўген Навумаў (Мінск). Інспектар матчу: Юрый Майстроў (Фаніпаль).

Ігар Крук раней працаваў на дзевяці матчах з удзелам аўтазаводцаў: 1 перамога, 3 нічыіх, 5 паразаў. Пры гэтым маладзечанскі арбітр, можна сказаць, спецыялізуецца на паядынках жодзінцаў і барысаўчан – такіх на яго рахунку ўжо шэсць! У чатырох матчах перамогу атрымліваў БАТЭ, у адным – «Тарпеда-БЕЛАЗ», а яшчэ ў адным была зафіксавана нічыя.

понедельник, 19.06.2017 13:33
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры