Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Матч страчаных магчымасцяў

 

У матчы 13-га тура з брэсцкім «Дынама» «аўтазаводцы» паказалі змястоўную гульню, аднак пацярпелі паразу, бо згубілі некалькі выдатных магчымасцяў для таго, каб абгарнуць сітуацыю ў сваю карысць.

У пачатку сустрэчы тарпедаўцы правялі шэраг перспектыўных нападаў, але завяршальныя ўдары прыйшліся міма створа варот берасцейцаў. А ў сярэдзіне першага тайма сапернік на нейкі час актывізаваўся – і гэтага хапіла яму, каб двойчы забіць.

Пасля перапынку «Тарпеда-БЕЛАЗ» мог цалкам перавярнуць ход гульні. Спачатку ў складзе «Дынама» быў выдалены абаронца, затым у вароты гасцей быў прызначаны пенальці … Аднак ўдар Ліпе Вялозу з адзінаццаціметровай адзнакі адбіў брамнік, наступныя перспектыўныя моманты таксама засталіся без завяршэння, і ў выніку – першае хатняе паражэнне.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-БРЭСТ – 0:2.
13 чэрвеня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 950 гледачоў.
Суддзя: Дз.Шчарбакоў (Мінск).
Галы: 0:1 – Лапцеў, 26. 0:2 – Кісляк, 28.
Нерэалізаваны пенальці: Вялозу, 68.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Усцінаў, Прэмудраў, Хачатуран (к), Шчэрба, Вялозу, Бардачоў, Паўлюкавец (Юсаў, 70), Гарбачык (Лявіцкі, 78), Капленка (Нікалаевіч, 46), Яшын.
Запасныя: Сямук, Алісейка, Анцілеўскі, Журневіч.
ДЫНАМА-БРЭСТ: Паўлючэнка, Кікі, Пячэнін, Быкаў, Мілеўскі (Садоўскі, 84), Кісляк (к), Наёк, Хачэрыдзі (Паўлавец, 46), Лапцеў (Вераціла, 71), Гардзяйчук, Юзэпчук.
Запасныя: Ігнатовіч, Вітус, Шаўчэнка.
Папярэджанні: Прэмудраў (37), Усцінаў (58) / Быкаў (53), Паўлючэнка (67), Кісляк (68).
Выдаленне: Кікі (два папярэджанні – 38 і 65).

суббота, 13.06.2020 23:32
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры