Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Матч-трылер з непрадказальнай развязкай

 

Сюжэтным паваротам пятнічнага паядынку паміж камандамі «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Энергетык-БДУ» пазайздросціў бы любы аўтар бэстсэлераў. Кожны з супернікаў паспеў за час матчу прымерыць лаўры пераможцы, а па выніку яны не дасталіся нікому. Шэсць галоў, памылкі ў абароне і геройства ў атацы – гледачы гэтага матчу ўбачылі, здаецца, усё, што толькі можа падарыць сваім прыхільнікам футбол, выпрабавалі ўвесь спектр эмоцый, але ў канчатковым выніку наўрацці сышлі са стадыёна здаволенымі.

У мінулым туры «Тарпеда-БЕЛАЗ» забіў хуткі гол «Дынама», на гэты раз ужо на другой хвіліне матчу даставаць мяч з сеткі прыйшлося Уладзіміру Бушме. Зрэшты, менш чым праз паўгадзіны «аўтазаводцы» ужо вялі ў ліку – вызначыліся Уладзіслаў Клімовіч і Валеры Гарбачык. Аднак на перапынак з горда паднятай галавой сыходзілі ўсё ж «студэнты», за дзве хвіліны двойчы прарваўшыя абарону гаспадароў поля.

У другім тайме малюнак гульні некалькі змяніўся, яна перастала быць такой разудалай і бесшабашнай, галоўным чынам, з-за таго, што «Энергетык» больш увагі стаў надаваць абароне. Але і пры такой манеры гульні госці не раз маглі павялічыць сваю перавагу ў ліку – у гэтым матчы тарпедаўская абарона была не на вышыні. Сталічная каманда была вельмі блізкая да перамогі, і ўсё ж «Тарпеда-БЕЛАЗ» змог сысці ад паразы – выратаваў яшчэ адзін гол Уладзіслава Клімовіча, забіты ўжо ў кампенсаваны час.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ЭНЕРГЕТЫК-БДУ – 3:3
28 чэрвеня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1190 гледачоў.
Суддзя: А.Кургхелі (Гомель).
Галы: 0:1 – Шкурын, 2. 1:1 – Клімовіч, 16. 2:1 – Гарбачык, 26. 2:2 – Твэ, 35. 2:3 – Садоўскі, 37. 3:3 – Клімовіч, 93+.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Афі, Мышэнка, Букорац (Прэмудраў, 75), Хачатуран (к), Лявіцкі (По, 75), Нікалаевіч (Юсаў, 60), Клімовіч, Шчэрба, Гайдучык, Гарбачык.
Запасныя: Гарбуноў, Салавей, Кузьмянок, Красноў.
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ: Харытановіч, Грэчышка, Шкурдзюк, Ясковіч, Соўпель (Свірэпа, 81), Юдчыц (Плехаў, 69), Твэ, Васільеў, Мавату, Садоўскі (к), Шкурын (Мусаханян, 46).
Запасныя: Лясько, Кісель, Джумашэў, Дыяс.
Папярэджанні: Шчэрба (12), Грэчышка (29), Мышэнка (91+).
Выдаленне: Шчэрба (96+).

суббота, 29.06.2019 02:04
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры