Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Матч у Гомелі будзе судзіць Віталь Севасцьянік

 

Адбыліся судзейскія прызначэння на гульні 25-га тура. Матч «Гомель» – «Тарпеда-БЕЛАЗ» будзе абслугоўваць судзейская брыгада ў наступным складзе: Віталь Севасцьянік, Сяргей Гідревіч, Сяргей Фіріновіч (усе – Гродна), Валерый Галомзік (Бабруйск). Інспектар матчу Уладзімір Сухавараў (Орша).

На рахунку Віталя Севасцьяніка 21 матч у чэмпіянатах краіны з удзелам аўтазаводцаў: 6 перамог, 8 нічыіх, 7 паражэнняў. У гэтым годзе гродзенскі арбітр абслугоўваў два дамашнія матчы тарпедаўцаў – з брэсцкім «Дынама» і «Нафтанам» – у абедзвюх гульнях лік быў 1:1. Сустрэчы жодзінцаў з гамяльчанамі Севасцьянік раней не судзіў.

среда, 11.10.2017 13:25
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 15
3. Баян Дубаіч (Гарадзея) – 12
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8
3. Дзмітрый Лебядзеў (Гарадзея) – 8     

партнёры