Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Матч з мінскім «Дынама» перанесены на 31 кастрычніка

 

Прымаючы пад увагу важнасць і маштабнасць мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-гадовага юбілею Беларускага аўтамабільнага завода і Дня машынабудаўніка, для насельніцтва і заўзятараў г.Жодзіна, Дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў АБФФ у адпаведнасці з пунктам 5.5.4. артыкула 5 Рэгламенту Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2018 года, на падставе рашэння Бюро выканкама АБФФ задаволіў хадайніцтва ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» аб пераносе матчу 16-га тура Беларусбанк-Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай Лігі «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Дынама-Мінск» з рэзервовага дня 26.09.2018 г. на рэзервовы дзень 31.10.2018 г.

Просьба аб пераносе матчу была звязана з тым, што 26 верасня на стадыёне «Тарпеда» будзе ажыццяўляцца мантаж сцэнічнага абсталявання для святочных мерапрыемстваў, таму правядзенне гульні ў гэты дзень немагчыма.

среда, 29.08.2018 14:04
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры