Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Мазырскі бліцкрыг

 

У колькіх матчах, нават якія склаліся ў выніку ўдала, «Тарпеда-БЕЛАЗ» прымушаў сваіх прыхільнікаў хвалявацца, перажываць, нервавацца да апошніх хвілін, дазваляючы палёгкай выдыхнуць толькі з фінальным свістком. Але не ў гэты раз! У гульні завяршальнага першы круг тура, якая праходзіла ў Мазыры, аўтазаводцы «зрабілі вынік» яшчэ ў першым тайме, а яшчэ дакладней сказаць – за адзінаццаць хвілін.

Гэта быў самы сапраўдны бліцкрыг – абарона «Славіі» апынулася не гатовая да такога імклівага развіцця падзей. Спачатку Камо Аганісян па левым флангу ўцёк у контратаку і падаў на далёкі кут брамавай пляцоўкі набягаўшаму Дзмітрыю Рэкішу – 0:1. Затым ужо Рэкіш падабраў выбіты з штрафной пасля падачы вуглавога мяч, і Уладзімір Шчэрба бахнуў над брамнікам пад перакладзіну – 0:2. І ўжо неўзабаве той жа Рэкіш выдрапаў мяч у барацьбе ў абаронцаў і зрабіў перадачу ў цэнтр штрафной, дзе напагатове быў Максім Скавыш – 0:3. На ўсё-пра-ўсё – крыху больш за дзесяць хвілін.

Акрыяць пасля такога трайнога ўдару «Славія» ужо не магла. Адзінае, на што хапіла мозырян, гэта навязаць гасцям барацьбу ў другім тайме і некалькі разоў выпрабаваць поспех, пераважна, далёкімі ўдарамі. Але ні абаронцы, ні Ягор Хаткевіч не далі слабіны, і «Тарпеда-БЕЛАЗ» спакойна і ўпэўнена давёў гэты матч да перамогі.

СЛАВІЯ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:3
2 ліпеня, Мазыр, стадыён «Юнацтва», 1450 гледачоў.

Суддзя: С.Гараюцін (Мінск).
СЛАВІЯ: Іса Ндой, Джавашвілі, Шыла, Біран Ндой, Чэлядка, Раеўскі (к), Катляроў, Курловіч, Страхановіч (Слюсар, 66), Кастроў (Жук, 39), Трапашка (Мелессі, 56).
Запасныя: Сямук, М.Паўлавец, Барысенка, Шаўчэнка.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Хаткевіч, Клапоцкі, Аганісян, Панкавец (к), Шапавал, Дарашэнка, Скавыш, Рэкіш (Хачатуран, 73), Зубовіч (Макась, 63), Шчэрба (Асані, 69), Паўлавец.
Запасныя: Абрамовіч, Салавей, Паўлюкавец, Афанасьеў.
Галы: 0:1 – Рэкіш (13). 0:2 – Шчэрба (21). 0:3 – Скавыш (24).
Папярэджанне: Катляроў (48).

Трэнерскія каментары:

Ігар Крывушэнка ( «Тарпеда-БЕЛАЗ»):
– Магу падзякаваць камандзе, асабліва за першы тайм. Выйшлі сабрана, рэалізавалі свае моманты. За выключэннем аднаго моманту, нічога не дазволілі суперніку. А ў другім тайме ўжо ледзь расслабіліся. Поўнага задавальнення гульнёй няма, але перамога для нас вельмі важная. У Мазыры ніколі нам лёгка не бывае, таму вельмі рады перамозе.

Юрый Пунтус ( «Славія»):
– Віншую Ігара Мікалаевіча з перамогай. Наракаць на нешанцаванне не прыходзіцца. Магу толькі сказаць тое ж, што сказаў хлопцам у распранальні: што яны гуляць у футбол ўмеюць, і што ў іх ёсць настрой – гэтага не адняць. «Тарпеда» – каманда сур’ёзнага ўзроўню, і мы не змаглі вытрымаць такой іспыт. Трэба выкараняць памылкі ў абароне, якія прыводзяць да такіх галоў. Столькі памыляцца на роўным месцы нельга. Калі б так не гублялі матч – то выглядалі б значна лепш, вядома. Жодзіна было адназначна мацней – але па настрою.

понедельник, 03.07.2017 09:44
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры