Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Месяц «Футбола для ўсіх»

 

У мэтах масавага развіцця і папулярызацыі футбола, прыцягнення дзяцей і падлеткаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам, ўмацавання здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення, на працягу месяца – з 30 верасня па 28 кастрычніка – у горадзе Жодзіна праходзіў фэст «Футбол для ўсіх ». Арганізатарамі гэтага масавага спартыўнага мерапрыемства выступілі Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», аддзел адукацыі, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама і футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ».

Удзел у фестывалі прынялі каманды дзяўчат – навучэнцаў 5-6 класаў жодзінскіх школ, якія спаборнічалі ў турніры па кругавой сістэме. Матчы, якія складаліся з двух таймаў па 15 хвілін, праходзілі на адкрытай футбольнай пляцоўцы ў мікрараёне ГРЭС, а пры пагаршэнні ўмоў надвор’я – у спартзале СШ №8.

У выніку ўпартай спартыўнай барацьбы першае месца заняла каманда СШ №4, сярэбранымі прызёрамі сталі дзяўчаты з СШ №9, бронзавымі – каманда СШ №6. Далей у турнірнай табліцы размясціліся каманды СШ №5, Жодзінскай жаночай гімназіі, СШ №8 і СШ №2.

Кожная каманда-ўдзельніца атрымала ад АБФФ камплекты футбольных мячоў, каманды-прызёры – кубкі, а самі юныя спартсменкі – медалі. Таксама кожнаму ўдзельніку фестывалю былі ўручаны дыпломы аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму Жодзінскага гарвыканкама. Асобны кубак пераможцу быў прадастаўлены СДЮШАР прафкама ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». А футбольны клуб «Тарпеда-БЕЛАЗ» уручыў кожнаму гульцу каманды-пераможцы свае фірмовыя банданы, усім камандам – ​​тарпедаўскія плакаты, а таксама запрашэнні на матч 28-га тура «Тарпеда-БЕЛАЗ» – БАТЭ.

вторник, 31.10.2017 10:56
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры