Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Міхаіл Калугін: «Трэба было проста далей выбіць мяч…»

 

Вынікі гульні ў Барысаве, якая абарвала кубкавыя перспектывы «Тарпеда-БЕЛАЗа», каментуе абаронца аўтазаводцаў Міхаіл Калугін.

– Мы ўсе выдатна разумелі важнасць гэтага паядынку, яго еўракубкавыя перспектывы. Таму задача перад нашай камандай была адназначнай – толькі перамога; і настрой у нас быў адпаведны. Хачу сказаць, што хлопцы цалкам выклаліся на поле, і нам элементарна заставалася пратрымацца ўсяго адну хвіліну, але… Напэўна, трэба было проста далей выбіць мяч, але здарылася секундная страта канцэнтрацыі, а БАТЭ такія моманты не даруе.

Варта адзначыць, што гаспадарам ў другой палове ўдалося значна асвяжыць склад і тым самым узмацніць атакуючы патэнцыял сваёй каманды, выпусціўшы на поле Гардзейчука, Іваніча і Сігневіча. Менавіта двое апошніх і завяршылі галявую камбінацыю, зраўняўшую лік. Яна пачалася на маім флангу, таму, натуральна, у прапушчаным мячы ёсць і мая віна. У нас таксама былі галявыя моманты, але ні Ілля Алексіевіч да перапынку, ні Міша Афанасьеў на апошніх хвілінах, на жаль, іх не рэалізавалі, і ад гэтага яшчэ больш крыўдна.

вторник, 14.11.2017 10:24
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры