Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Мінімальна саступілі «Шахцёру»

 

У першым чвэрцьфінальным матчы, які адбыўся ў панядзелак у Жодзіна, «Тарпеда-БЕЛАЗ» з мінімальным лікам саступіў салігорскаму «Шахцёру».

Фатальнай для гаспадароў стала дзявятая хвіліна сустрэчы, калі перепасоўка Мікіты Сцяпанава і Радзівона Сямука была перапыненая Дарка Бодулам, які і адправіў у вароты «аўтазаводцаў» адзіны мяч.

У тарпедаўцаў былі моманты для таго, каб адыграцца, але Валерый Гарбачык не змог рэалізаваць выхад сам-насам, а ўдары Дзмітрыя Яшына і Мікіты Нікалаевіча адбіў Аляксандр Гутар. У сваю чаргу, «Шахцёр» мог павялічыць адрыў у ліку, але з мінімальнай дыстанцыі прамахнуўся па пустых варотах Гіоргі Дзіасамідзе.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ШАХЦЁР – 0:1
9 сакавіка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 2420 гледачоў. Кубак Беларусі, 1/4 фіналу, першы матч.
Суддзя: Дз.Дзмітрыеў (Фаніпаль).
Гол: Д.Бодул, 9.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сямук, Усцінаў, По (Леановіч, 75), Кухарчык (Нікалаевіч, 60), Хачатуран (к), Алісейка, Габачык (Юсаў, 60), Капленка, Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Бушма, Бандарэнка, Паўлюкавец, Журневіч.
ШАХЦЁР: Гутар, Анціч, Бурко, Бодул (Лісаковіч, 67), Паліцевіч, Балановіч (Сялява, 75), Сачыўка, Шындагарыдзе (Падстрэлаў, 56), Дзіасамідзе, Сзоке, Кендыш.
Запасныя: Часноўскі, Хадаркевіч, Вукманіч, Булычоў.
Папярэджанні: Кухарчык (1), Хачатуран (13), По (22), Анцілеўскі (58) / Сзоке (5), Бурко (6), Шындагарыдзе (23), Балановіч (36).

понедельник, 09.03.2020 22:19
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры