Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

«Мінск» спыніў пераможнае шэсце «Тарпеда»

 

Чатыры матчы запар «Тарпеда-БЕЛАЗ» перамагаў, у тым ліку, няпростых супернікаў – «Нёман», «Гарадзею». Аўтазаводцы набралі добры ход перад вырашальнымі матчамі сезона. І раптам – спатыкнуліся там, дзе не чакалі. Падножку паставіў «Мінск», які вырашае задачу захавання прапіскі ў вышэйшай лізе. Бяспройгрышная серыя тарпедаўцаў не перапынілася і налічвае ўжо восем гульняў, але нічыя – відавочна не той вынік, на які разлічвалі ў Жодзіна.

Аўтазаводцы жвава пачалі, зрабіўшы аблогу штрафной пляцоўкі «Мінска», і … прапусцілі. Не пачулі сур’ёзнае папярэджанне парай хвілін раней, калі толькі рэакцыя Івана Канавалава выратавала ад удару Івана Бахара, які завяршаў контратаку мінчан, і супраць наступнай камбінацыі госцяў не зберагліся. Але нават пасля гэтага, ужо прайграючы, працягвалі дапускаць усё тыя ж памылкі, даючы магчымасць саперніку выходзіць на ударныя пазіцыі. Добра яшчэ, што выканальніцкае майстэрства падводзіла гульцоў «Мінска». А тут яшчэ Андрэй Хачатуран пагоршыў атрыманую ў мінулай гульні траўму і быў вымушаны пакінуць поле – на няпрофільную пазіцыю прыйшлося выйсці Уладзіміру Шчэрба.

У перапынку Алег Кубараў змог данесці да сваіх гульцоў пэўны аб’ём карыснай інфармацыі і выкарыстаў яшчэ адну замену – замест Аляксея Панкаўца выйшаў Аляксандр Паўлавец, якому гуляць у цэнтры абароны звыклей. Карэкціроўкі далі некаторы эфект – дзеянні аўтазаводцаў сталі больш мэтанакіраванымі. Ўдалося і аднавіць раўнавагу: пасля укідвання аўту мінчукі вынеслі з сваёй штрафной мяч, які адскочыў прама да Дзмітрыя Рэкіша і той моцна і дакладна прабіў здалёк. Але, на жаль, на тым усё і скончылася. Не, атакі тарпедаўцаў працягваліся, як не спыняліся і контратакі іх апанентаў, аднак лік так і не змяніўся.

У мінулым сезоне абедзве сустрэчы мінчан і жодзінцаў завяршыліся нічыімі без забітых галоў. У першым крузе бягучага чэмпіянату гульня ў Мінску таксама завяршылася з лікам 0:0. Цяпер – 1:1. Такая вось «міралюбнасць», відавочна не да часу.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК – 1:1
23 кастрычніка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 730 гледачоў.

Суддзя: С.Сцецурын (Брэст).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Канавалаў, Афі, Клапоцкі, Аганісян, Панкавец (к) (Паўлавец, 46), Шапавал, Калугін, Хачатуран (Шчэрба, 38), Скавыш, Рэкіш (Макась, 74), Зубовіч.
Запасныя: Хаткевіч, Красноў, Клімовіч, Афанасьеў.
МІНСК: Часноўскі, Русак, Амельянчук (к), Мягкоў, Еўдакімаў, Бесмертны (Шаўчэнка, 88), Бахар (Васільеў, 81), Грамыка (Луцэвіч, 86), Кулініч, Міцэўскі, Човіч.
Запасныя: Галавенка, Лукашэвіч, Мікалаевіч, Казанцаў.
Галы: 0:1 – Грамыка, 17. 1:1 – Рэкіш, 48.
Папярэджанні: Шчэрба (92+), Кулініч (93+).

Трэнерскія каментары:

Георгій Кандрацьеў («Мінск»):
Упершыню ў сезоне паставіў перад хлопцамі задачу згуляць другім нумарам. Да гэтага нязменна прасіў гуляць першым. Сёння гулялі на контратаках, тактыка, як аказалася, была абраная верная, усё было правільна. Толькі не траплялі па варотах. Адзін Бахар мог вырашыць зыход матчу. Ня рэалізоўваем стопрацэнтныя моманты.

Алег Кубараў ( «Тарпеда-БЕЛАЗ»):
У першым тайме мала што атрымлівалася. Госці гулялі надзейна ў абароне. Каб іх узломваць, патрэбен крэатыў наперадзе. У перапынку правялі карэкціроўкі, сталі гуляць так, як трэба. Супернік згуляў нечакана добра. Нашы флангі нядрэнна гулялі ў атацы, а ў абароне трашчалі па швах. У цэлым, лічу, гульня была роўнай.

понедельник, 23.10.2017 23:16
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры