Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

«Мінск», які не паддаецца

 

У багатай гісторыі ўзаемаадносін каманд «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Мінск» знайшлося месца толькі двум перамогам сталічных футбалістаў. І, у той жа час, «Мінск» застаецца ў шэрагу нязручных супернікаў для «аўтазаводцаў». Мабыць, ні з кім іншым так часта «Тарпеда-БЕЛАЗ» не гуляе ўнічыю. Дастаткова сказаць, што за тры апошнія сезоны ў шасці гульнях пяць разоў фіксаваўся нічыйны вынік. Надышоў новы чэмпіянат – і зноў жодзінцы з мінчанамі разыходзяцца, так і не выявіўшы пераможцу.

Дарэчы, у двух першых турах «Мінск» таксама разышоўся мірам з «Віцебскам» і мінскім «Дынама», пры гэтым яшчэ і пакінуўшы свае вароты «на замку». Доўга трымаліся «чырвона-сінія» і ў суботнім жодзінскім супрацьстаянні, хоць яшчэ ў першым тайме гаспадары мелі шэраг больш чым перспектыўных момантаў. І ўсё ж тарпедаўцам ўдалося першымі «размачыць» Сяргея Верамко. Зрабіў гэта Багдан Мышэнка з падачы Андрэя Хачатурана – прыгожы дакладны далёкі ўдар.

Перамога? Перавага «аўтазаводцаў» накшталт як не выклікае сумненняў. Але ў «Мінска» атрымоўваецца адыграцца. Адзін з нешматлікіх нападаў гасцей завяршаецца ударам Івана Бахара, турком крутнуўшагася ў штрафной. «Тарпеда-БЕЛАЗ» спрабуе вярнуць сабе пераможны лік, праводзіць шэраг нападаў, наносіць некалькі удараў – бескарысна. «Мінск» зноў з’язджае з Жодзіна непераможаным, а ў скарбонку «аўтазаводцаў» дадаецца толькі адно ачко.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – МІНСК – 1:1
13 красавіка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1425 гледачоў.
Суддзя: В.Шымусік (Асіповічы).
Галы: 1:0 – Мышэнка, 60. 1:1 – Бахар, 73.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Аффі, Олсан, Мышэнка (Салавей, 75), Букорац, Катляроў (По, 78), Хачатуран (к), Шчэрба, Кузьменок, Гарбачык (Клімовіч, 91+), Абрадавіч.
МІНСК: Верамко (к), Астравух, Іваноў, Шаўчэнка (Лаўрык, 89), Бахар (Яроцкі, 79), Ал.Васільеў, Нікаліч, Алексіевіч, Відзіч, Зубейка, Ковель (Ар.Васільеў, 65).
Папярэджанне: Букорац (70).

суббота, 13.04.2019 21:01
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры