Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Івуарыйскі абаронца Аффі Ян Эмануэль заключыў кантракт з ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • Не забілі, прапусцілі, прайгралі
    Падрабязнее
  • Міхаіл Калугін стаў аўтазаводцам
    Падрабязнее

На матчы з «Дынама» будзе арганізаваны продаж піва

 

У суботу падчас правядзення матчу «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Дынама-Мінск» на жодзінскім стадыёне «Тарпеда» у парадку эксперыменту будзе арганізаваны продаж піва.

Піва будзе рэалізоўвацца ў разліў ў спецыяльна адведзеным і абсталяваным месцы. У адпаведнасці з нормамі заканадаўства, ўжыванне піва дазваляецца толькі ў межах дадзенай тэрыторыі, пранос піва на трыбуны не дапускаецца.

Звяртаем увагу заўзятараў на тое, што продаж піва на стадыёне не з’яўляецца падставай для парушэння артыкула 17.3 КаАП Рэспублікі Беларусь у частцы з’яўлення ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць, таму просім ведаць меру і не дапускаць праяў парушэння грамадскага парадку. Па выніках маніторынгу сітуацыі будзе прымацца рашэнне аб мэтазгоднасці гандлю півам на стадыёне ў далейшым.

пятница, 14.04.2017 14:39
Актуальная інфармацыя

ФК “ТАРПЕДА-БЕЛАЗ” АБ’ЯЎЛЯЕ НАБОР
У ГРУПУ ПАДРЫХТОЎКІ 2010 г.н.

Пачатак заняткаў – верасень.

Звяртацца па тэлефонах:
+375 44 477 29 62 (Міхал Дзям’янавіч Русак, трэнер)
5 10 49 (Вадзім Міхайлавіч Бразоўскі, начальник аддзела развіцця маладзежнага футбола)

партнёры