Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

На першым турэцкім зборы аўтазаводцы згуляюць з двума сербскімі і адной расійскай камандай

 

Першы замежны вучэбна-трэніровачны збор каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» пройдзе з 5 па 18 лютага ў турэцкім Сідэ (Анталія). Аўтазаводцы будуць размяшчацца ў гатэлі The Sense De Luxe.

За час правядзення збору запланавана правесці чатыры кантрольныя матчы:
2018/02/09 – «Младост», Лучаны, Сербія, Д1
2018/02/13 – «Арсенал», Тула, РФ, Д1 (дзве гульні – з асноўным і дублюючым складамі)
2018/02/17 – «Дынама», Вране, Сербія, Д2

пятница, 26.01.2018 12:06
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры