Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

На турніры ветэранаў перамогу атрымалі тарпедаўцы

 

1-2 снежня ў Жодзіна адбыўся традыцыйны Міжнародны турнір па футболе сярод ветэранаў з удзелам каманд з расійскіх Мыцішчаў, літоўскага Паневежыса, латвійскага Даўгаўпілса і беларускага Жодзіна (дзве каманды – «Тарпеда» і «БЕЛАЗ»). Матчы прайшлі на штучным полі стадыёна «Тарпеда».

Варта адзначыць, што гэты турнір з’яўляецца штогадовым, а прымаюць яго па чарзе каманды-ўдзельніцы.

Ва ўпартай спартыўнай барацьбе перамогу атрымалі ветэраны-тарпедаўцы, якія паказалі максімальны вынік – 12 ачкоў з 12 магчымых. Яе удзельнік – варатар Максім Пясецкі – быў названы лепшым гульцом турніра. На другім месцы – ветэраны ФК «Мыцішчы», на трэцім – каманда «Экранас» з Паневежыса, якая па розніцы забітых і прапушчаных мячоў абыйшла каманду Даўгаўпілса.

Арганізатары турніру – клуб ветэранаў жодзінскага «Тарпеда» – дзякуюць за аказаную дапамогу Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт, ААТ «БелАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг», а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў М. Малочка, Н. Філіповіча і М. Насібава.

понедельник, 04.12.2017 12:48
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры