Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Найгралі толькі на нічыю

 

Не занадта цікавы матч убачылі ў пятніцу нешматлікія наведвальнікі сталічнага стадыёна ў выкананні каманд «Мінск» і «Тарпеда-БЕЛАЗ» – галоў ім убачыць не давялося. Глейкі футбол, насычаныя абарончыя лініі, багацце сілавой барацьбы ў цэнтры поля. Ні адзін з супернікаў, шчыра кажучы, на перамогу і не найграў.

У трэнерскага штаба «аўтазаводцаў» былі некаторыя цяжкасці з вызначэннем складу на гульню: Іллі Алексіевічу і Андрэю Хачатуряну проціпаказаная сінтэтыка, Аляксандр Салугін не аднавіўся пасля атрыманага ў мінулым матчы пашкоджання, Аляксандр Катляроў атрымаў гранічную колькасць жоўтых картак. Выставіць баяздольную каманду на матч атрымалася, а вось узмацніць у патрэбны момант – не, хоць з выхадам Дзмітрыя Юсава пэўны ўсплёск актыўнасці назіраўся.

Гэтак жа справядлівае, як вынік самога матчу, было і вызначэнне яго лепшых гульцоў. Сапраўды, абодва брамніка – і Сяргей Верамко, і Максім Плотнікаў – выдатна справіліся са сваімі абавязкамі, выбавіўшы свае каманды ў тыя нешматлікія моманты, калі ахоўныя бастыёны былі ўзятыя. Калі б хто-небудзь з атакуючых гульцоў рэалізаваў свой шанец – усе лаўры напэўна дасталіся б яму, але хісткую раўнавагу так ніхто і не змог парушыць, а значыць, у героях ходзяць тыя, хто абараніў свае межы.

МІНСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:0.
24 жніўня, Мінск, стадыён ФК «Мінск», 400 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
МІНСК: Верамко (к), Лукашэвіч, Арц.Васільеў (Горбач, 67), Астравух, Мікалаевіч (Насібулін, 46), Бахашвілі, Шаўчэнка, Еўдакімаў (Лаўрык, 92+), Бессмертны, Ал.Васільеў, Матавіч.
Запасныя: Галавенка, Жэрдзеў, Шамрук, Канцадайлаў.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Плотнікаў, Аффі, Аляхновіч, Ул.Клімовіч, Карповіч, Дз.Клімовіч (к), Паўлавец, Гарбачык (Лявіцкі, 81), Бабічаў, По, Мышэнка (Юсаў, 60).
Запасныя: Тымбур, Салугін, Канцавы, Шчэрба, Новік.
Папярэджанні: Астравух (50), Карповіч (68), Паўлавец (88).

суббота, 25.08.2018 00:30
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры