Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Найважнейшая перамога ў Брэсце

 

Дзевяць гадоў «аўтазаводцы» ня абгульвалі «Дынама» ў Брэсце, і вось такая доўгачаканая перамога прыйшла, прычым у самы патрэбны момант! Узяўшы верх над прамым канкурэнтам за трапленне на п’едэстал, «Тарпеда-БЕЛАЗ» сур’ёзна павялічыў шанцы на свае першыя ў суверэннай гісторыі Беларусі медалі.

Супрацьстаянне ў Брэсце апынулася такім жа упартым, як і чакалася. Абедзве каманды змагаліся да апошняга, паспелі пабываць і ў ролі трыумфатара, і ў ролі пераможанага. Першы тайм застаўся за «Дынама» з голам Дзяніса Лапцева, пасля перапынку дубль Юрыя Габоўды вывеў наперад ужо «Тарпеда-БЕЛАЗ». Спрэчны пенальці на 88-й хвіліне, які рэалізаваў Міхаіл Гардзяйчук, здавалася, пакіне пытанне аб пераможцы адкрытым. Аднак за секунды да заканчэння кампенсаванага часу Дзмітрый Анцілеўскі завяршыў атаку сваёй каманды ударам пад самы ашэстак і прынёс жодзінцам такую ​​жаданую і патрэбную перамогу.

ДЫНАМА-БРЭСТ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:3
7 лістапада, Брэст, ОСК «Брэсцкі», 2542 гледача.
Суддзя: А. Кульбакоў (Гомель).
Галы: 1:0 – Лапцеў, 32. 1:1 – Габоўда, 56. 1:2 – Габоўда, 73. 2:2 – Гардзяйчук, 88 (пенальці). 2:3 – Анцілеўскі, 90+5.
ДЫНАМА-БРЭСТ: Паўлючэнка, Кікі (Вітус, 69), Пячэнін, Мілеўскі (Крывец, 74), Кісляк (к), Наёк, Твэ, Лапцеў, Гардзяйчук, Юзэпчук, Савіцкі (Седзько, 67).
Запасныя: Ігнатовіч, Дыяло, Кавальчук, Бакай.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Прамудраў (Нікалаевіч, 33), Габоўда, Рамас, Хачатуран (к), Вялозу, Паўлюкавец (Афанасьеў, 58, Шчэрба, 66), Аўссі, Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Казлоў, Алісейка, Капленка, Журневіч.
Папярэджанні: Кікі (45 + 1) / Аўссі (31).

воскресенье, 08.11.2020 14:32
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры