Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Наш новы партнёр – піцэрыя PIZZA SMILE

 

Футбольны клуб «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» з задавальненнем прадстаўляе заўзятарам нашага новага партнёра – піцэрыю PIZZA SMILE. Праграма партнёрства прадугледжвае супрацоўніцтва ва ўзаемным распаўсюдзе інфармацыі і правядзенні сумесных акцый, накіраваных на павелічэнне колькасці заўзятараў футбольнага клуба «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» і наведвальнікаў піцэрыі PIZZA SMILE.

Адна з акцый у рамках партнёрскай праграмы пачынае дзейнічаць ужо ў бліжэйшыя выходныя. У выпадку перамогі каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» у суботнім матчы з «Мінскам», усе заўзятары, якія маюць на руках квіткі на матч або сезонныя абанементы, пры наведванні піцэрыі PIZZA SMILE (вул. 50 год Кастрычніка, 18, ТРЦ «Е-Сіці» ) атрымліваюць другую піцу БЯСПЛАТНА! Скарыстацца гэтай прапановай тарпедаўскiя заўзятары змогуць як непасрэдна пасля завяршэння гульні, так і на наступны дзень пасля матчу.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што дзеянне акцыі не распаўсюджваецца на заказы піцы з дастаўкай, а таксама на бясплатныя запрашальныя білеты, пасведчанні ўдзельнікаў чэмпіянату, ветэранаў футбола, Клуба заўзятараў і фан-сектара.

Прыходзьце на гульні «аўтазаводцаў», падтрымлівайце каманду і святкуйце перамогі ў піцэрыі PIZZA SMILE! Заўзець за «Тарпеда» смачна!

суббота, 14.04.2018 23:48
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры