Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Не без цяжкасці адолелі суседзяў

 

У хатнім матчы са «Смалявічамі» «Тарпеда-БЕЛАЗ» адчуваў тыя ж кадравыя праблемы, што і тыднем раней у Гродне – хоць ва Уладзіміра Бушмы, Андрэя Хачатурана і Максіма Бардачова паўторныя тэсты на коронавирус далі адмоўны вынік, вымушаны пропуск трэніровак пакінуў гэтых гульцоў у ролі гледачоў. І ўсё ж на гэты раз «аўтазаводцы» і без сваіх лідэраў змаглі здабыць перамогу.

Гэта аказалася нялёгкай задачай – «Смалявічы», як і ў папярэдніх турах, паказалі сябе моцнай камандай, якой толькі драбніцы не хапае для таго, каб падняцца ўверх па турнірнай табліцы. І ў жодзінскім матчы менавіта госці адкрылі лік. Зрэшты, тарпедаўцы хутка адыграліся, але выйсці наперад і атрымаць перамогу змаглі толькі пасля таго, як капітан «Смалявічаў» зрэзаў мяч ва ўласныя вароты.

Трэба таксама адзначыць дэбют у вышэйшай лізе брамніка Аляксея Казлова, які яшчэ і быў прызнаны найлепшым гульцом у складзе «аўтазаводцаў».

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – СМАЛЯВІЧЫ – 2:1.
29 мая, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 397 гледачоў.
Суддзя: С.Сцецурын (Брэст).
Галы: 0:1 – Макараў, 15. 1:1 – Рамас, 34 (пас – Гарбачык). 2:1 – Жаўнераў, 68 (аўтагол).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Усцінаў, Прэмудраў (к) (Мікалаевіч, 68), Алісейка, Юсаў, Вялозу (Лявіцкі, 75), Гарбачык (Анцілеўскі, 62), Капленка, Сцяпанаў, Яшын.
Запасныя: Сямук, Багданаў, Шчэрба, Паўлюкавец, Журневіч.
СМАЛЯВІЧЫ: Гамелько, Васілёнак, Жаўнераў (к), Макараў, Барсукоў, Мухамедаў (Джыгера, 71), Котаў (Шчагрыковіч, 83), Бутарэвіч, Вакуліч (Турык, 68), По, Алібекаў.
Запасныя: Лазоўскі, Бандарэнка, Александровіч, Русак.
Папярэджанні: Мухамедаў (25), Гамелько (82), Алібекаў (85), Жаўнераў (89), Турык (90).

суббота, 30.05.2020 00:07
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры