Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Хатняя перамога пасля двухмесячнага перапынку
    Падрабязнее
  • Вадзім Скрыпчанка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» абыграў «Арсенал»
    Падрабязнее

Нічыя ў кантрольным паядынку

 

У другім спарынгу на турэцкім зборы супернікам «аўтазаводцаў» стаў польскі клуб ЛКС Лодзь.

Нізкая якасць газона не давала камандам магчымасці камбінаваць і тэхнічна працаваць з мячом, таму ўвесь матч прайшоў у сілавой барацьбе, з багаццем фолаў, спыненняў гульні і штрафных удараў. Не абышлося і на гэты раз без выдаленняў – чырвоную картку ўбачыў перад сабой Жан По.

У самым пачатку матчу ў спробе перашкодзіць суперніку разыграць штрафны ўдар, Дзяніс Лявіцкі сфаліў на польскім гульцы і суддзя прызначыў адзінаццаціметровы ўдар, які рэалізаваў Лукаш Секульскі. Але пасля тарпедаўцы рэдка памыляліся паблізу сваіх варот. Планамерна нарошчваючы ціск, да сярэдзіны другога тайма падапечныя Вадзіма Скрыпчанка змаглі зраўняць лік. Багдан Мышэнка, дагульваючы эпізод да канца, прымусіў памыліцца абаронцу і прабіў паміж ног польскага галкіпера.

У канцы паядынку камандам больш прыходзілася думаць пра тое, як дайграць без страт. У барацьбе за верхавы мяч сутыкнуліся галовамі польскі гулец і Аляксандр Красноў – абодвум прыйшлося аказваць медыцынскую дапамогу і праводзіць замены. А матч так і завяршыўся – баявой нічыёй.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ЛКС ЛОДЗЬ – 1:1
20 лютага, Турцыя, таварыскі матч.
Галы: 0:1 – Секульскі, 4 – пенальці. 1:1 – Мышэнка, 67.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Лявіцкі (Шчэрба, 46), Аффі, Гайдучык (Лукашэвіч, 59), Бягуноў (Катляроў, 46), Букарач, Хачатуран (Мікалаевіч, 59), Салавей (По, 46, Красноў, 56, Хачатуран, 77), Мышэнка, Гарбачык (Клімовіч, 46), Абрадавіч (Юсаў, 46).
Выдаленне: По, 56 (з правам замены).

среда, 20.02.2019 18:33
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры