Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Нічыя з БАТЭ – і застаемся ў лідэрах

 

Безгалявой нічыёй завяршылася «суседскае дэрбі» у суботу на барысаўскім стадыёне. Гульня праходзіла з невялікай перавагай гаспадароў, але тарпедаўцы паспяхова адбівалі іх атакі і не выпускалі магчымасці перайсці ў контрнаступленне.

БАТЭ не атрымалася вырваць перамогу нават пасля прызначанага ў вароты жодзінцаў пенальці – мяч з удару Паўла Няхайчыка паляцеў вышэй ашэстка. А ўсё, што спрабавалі арганізаваць барысаўчане з гульні, разбівалася аб моцную тарпедаўскую абарону і бездакорныя дзеянні Уладзіміра Бушмы.

У выніку гэтай нічыі «Тарпеда-БЕЛАЗ» захаваў лідэрскія пазіцыі і разам з «Слуцкам» і «Віцебскам» дзеліць 1-3 месцы.

БАТЭ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 0:0
18 красавіка, Барысаў, стадыён «Барысаў-Арэна», 652 гледача.
БАТЭ: Шчарбіцкі, Насціч, Яблонскі, Драгун, Скавыш (Сарока, 77), Вилюмсан (Бага, 86), Бяссмертны, Філіпенка, Стасевіч (к), Волкаў, Няхайчык (Міліч, 61).
Запасныя: Кудравец, Чычкан, Бярозкін, Філіповіч, Мукам.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Прэмудраў, Рамас, Хачатуран (к), Юсаў (Вялозу, 46), Бардачоў, Афанасьеў (Леановіч, 76), Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі (Шчэрба, 88).
Запасныя: Сямук, Нікалаевіч, Алісейка, Гарбачык, Капленка.
Папярэджанні: Афанасьеў (40), Яшын (41), Усцінаў (74).
Нерэалізаваны пенальці: Няхайчык (41).

воскресенье, 19.04.2020 01:27
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры