Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Нічыя з мінскім «Дынама»

 

У паядынку «аўтазаводцаў» і мінскіх дынамаўцаў галоў забіта не было. Нічыя – лагічны вынік зацятага супрацьстаяння, у якім было шмат барацьбы, шмат жадання, але мала па-сапраўднаму вострых момантаў.

Самым «вогненным» быў, мабыць, стартавы адрэзак матчу, калі на працягу некалькіх секунд мяч тройчы трапіў у стойку варот мінчан. І толькі на гэтым адрэзку шанцы гаспадароў здаваліся больш пераважнымі – у далейшым ўжо ні адна з каманд не мела перавагі.

Са станоўчых момантаў – дэбют бразільца Матэуса Марэшы і «сухі» матч Аляксея Казлова. А вынік – ён не дрэнны, але хацелася, вядома ж, большага.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ДЫНАМА-МІНСК – 0:0
19 ліпеня, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 1420 гледачоў.
Суддзя: В.Севасцьянік (Гродна).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Казлоў, Усцінаў, Прэмудраў, Рамас, Марэшы (Журневіч, 68), Шчэрба, Вялозу (Нікалаевіч, 79), Бардачоў (к), Капленка, Яшын, Анцілеўскі (Афанасьеў, 74).
Запасныя: Сямук, Алісейка, Леановіч, Паўлюкавец, Сцяпанаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Памазан, Швецоў, Шытаў, Гарапеўшык, Дынга, Бахар, Хвашчынскі (Шыкаўка, 32), Клімовіч (Сілас, 89), Аляхновіч (к), Бацула, Мацвейчык (Рыас, 63).
Запасныя: Шапко, Паўлоўскі, Бручыч, Давыскіба, Барадзін, Вяргейчык, Бутарэвіч.
Папярэджанні: Бардачоў (16), Яшын (41), Шчэрба (66), Журневіч (76) / Шытаў (32), Аляхновіч (43), Дынга (76).

понедельник, 20.07.2020 01:33
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры