Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Новы галоўны трэнер прадстаўлены камандзе

 

Сёння намеснік генеральнага дырэктара ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» Аляксандр Бацюк прадставіў камандзе новага галоўнага трэнера – Юрыя Пунтуса. Таксама Аляксандр Антонавіч праінфармаваў калектыў і пра іншыя змены у трэнерскім штабе; іх няшмат – на пасаду старшага трэнера пераведзены Сяргей Зяневіч, а ў лік памочнікаў Юрыя Пунтуса увайшоў Анатоль Вайцяховіч, раней таксама працаваўшы з ім у бабруйскай «Белшыне».

Выступаючы перад камандай, Юрый Іосіфавіч звярнуў увагу на тое, што не адносіцца да ліку трэнераў, якія пераходзяць з клуба ў клуб з абоймай «сваіх людзей». У Жодзіна ён таксама мае намер працаваць з цяперашнімі трэнерскім штабам і складам гульцоў, з усімі, хто прыме яго правілы і патрабаванні. А іх, паводле слоў спецыяліста, не так шмат і яны не такія складаныя. Галоўнае – гэта шчырасць і сумленнасць.

Як адзначыў Юрый Пунтус, пры сумоўі з кіраўніцтвам жодзінскага клуба асноўнай умовай, якая ставілася перад ім, было з’яднаць калектыў, стварыць сапраўдную дружную футбольную сям’ю. І, вядома, паспрабаваць вырашыць максімальную задачу на заключным адрэзку чэмпіянату, а такой з’яўляецца выніковае чацвёртае месца, шанцы на якое яшчэ не страчаны.

Сход каманды не быў доўгім; «аўтазаводцы» адразу ж адправіліся на трэніроўку – знаёміцца ​​з патрабаваннямі новага настаўніка і рыхтавацца да бліжэйшых гульняў.

вторник, 24.09.2019 12:18
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры