Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

«Новы Жэрвінья» на праглядзе ў «Тарпеда»

 

У трэніровачным лагеры аўтазаводцаў – папаўненне. На прагляд у Жодзіна прыбыў футбаліст з Кот-д’Івуара Агісан Жуніёр Ландры (1996 г. г.н.).

Выхаванец «Акадэміі Івуар» стаў падаваць вялікія надзеі яшчэ на самым старце сваёй кар’еры. У складзе юнацкай зборнай Кот-д’Івуара U-17 ён стаў пераможцам першынства Афрыкі 2013 года і ў тым жа годзе вызначыўся голам у вароты зборнай Марока на чэмпіянаце свету сярод юнакоў. Ужо тады на радзіме яго сталі параўноўваць з вядомым суайчыннікам Жэрвінья, які гуляў за «Ліль», «Рому» і «Арсенал».

На таленавітага маладога гульца хутка з’явіўся попыт, і ў 2015 годзе Жуніёр Агісан перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў», дзе правёў 16 матчаў у маладзёжным першынстве. Улетку 2016 года сталі пагаворваць пра цікавасць да івуарыйца з боку знакамітых клубаў, пры гэтым называліся «Ліверпуль» і «Манака», а ў выніку новы кантракт гулец падпісаў з кіеўскім «Дынама». Ва Украіне яго таксама чакала маладзёжнае першынство, а вось перайсці ў асноўны склад кіяўлян перашкодзіла высокая канкурэнцыя. І вось зараз Жуніёр знаходзіцца ў пошуках клуба, дзе яму могуць даць гульнявую практыку ў дарослым футболе.

Агісан гуляе на пазіцыях атакуючага паўабаронцы і нападніка.

пятница, 19.01.2018 14:15
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры