Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна

Новыя бонусы для ўладальнікаў абанементаў

 

Мы рады паведаміць, што да нашай бонуснай праграмы для ўладальнікаў сезонных абанементаў на хатнія гульні каманды «Тарпеда-БЕЛАЗ» далучыліся новыя партнёры.

Інтэрнэт-крама «Аўтазапчасткі Жодзіна» дае ўладальнікам абанементаў 5-працэнтную зніжку на ўвесь асартымент аўтазапчастак, алеяў і тэхнічных вадкасцяў. Для атрымання зніжкі дастаткова пры разліку прад’явіць абанемент. Адрас сайта крамы: автозапчастижодино.бел і група «Вконтакте»: vk.com/avtozapchastizhodino

Салон-крама «СитиМебель» дае ўладальнікам абанементаў 3-працэнтную зніжку на ўвесь асартымент мэблі і аксесуараў па-за залежнасці ад сумы чэка пры наяўным і безнаяўным разліку, за выключэннем аплаты па карце растэрміноўкі і тавараў, на якія вызначана зніжка крамы. Для атрымання зніжкі дастаткова пры разліку прад’явіць абанемент. Адрас салона-крамы «СитиМебель»: г.Жодзіна, вул.Ракасоўскага, д.8, корп.1 (будынак былой піцэрыі «Венецыя»).

Таксама нагадваем, што турыстычная кампанія «Оранжет» (г.Барысаў, вул.Чкалава, 11) дае ўладальнікам абанементаў 5-працэнтную зніжку на любы авіятур.

Набыць абанементы можна на працягу лютага і сакавіка ў офісе ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» па адрасе: г. Жодзіна, пр.Міру, 19 (уваход у інтэрнат, у фае павярнуць направа) – з панядзелка па пятніцу з 14:00 да 16: 30, а таксама па суботах з 12:00 да 14:00. Даведкі па тэлефоне: +375 29 672-78-87 (Сяргей Уладзіміравіч).

пятница, 09.02.2018 12:23
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч

партнёры