Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Няпростая перамога ў Гарадзеі

 

Каманда «Гарадзея» цяпер перажывае складаныя часы і фактычна вядзе барацьбу за выжыванне, аднак, як гэта і было заўсёды, у сябе дома дае бой кожнаму. Павезці тры ачкі з «цукровага пасёлка» няпроста – у гэтым не раз пераконваліся і жодзінскія заўзятары. Вось і чарговая сустрэча не стала для «аўтазаводцаў» лёгкай прагулкай.

У першым тайме падапечныя Юрыя Пунтуса ніяк не маглі наладзіць гульню, што, зрэшты, не перашкодзіла ім яшчэ да перапынку стварыць добры зачын. Спачатку Юрый Габоўда магутным ударам адкрыў лік сваім галам за «Тарпеда-БЕЛАЗ», а затым Кірыл Прамудраў майстэрску выканаў штрафны ўдар.

У другой палове сустрэчы ў «аўтазаводцаў» сталі лепш атрымлівацца атакуючыя дзеянні, вось толькі да ўзяцця варот справа ніяк не даходзіла. Між тым гаспадарам удалося адыграць адзін мяч і хісткі лік прымусіў ладна панервавацца прыхільнікаў «чорна-белых». Супакоіў страсці ўсё той жа Кірыл Прамудраў, выразна замкнуўшы прастрэл Міхаіла Афанасьева.

ГАРАДЗЕЯ – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:3
19 верасня, Гарадзея, стадыён «Гарадзея», 405 гледачоў.
Суддзя: С.Чыстоў (Мінск).
Галы: 0:1 – Габоўда, 10. 0:2 – Прамудраў, 36. 1:2 – Ігнаценка, 76. 1:3 – Прамудраў, 86.
ГАРАДЗЕЯ: Саковіч, Ігнаценка, Смірноў (Архіпаў, 75), Сарокін, Габараеў, Шыбун (Салавей, 59), Гайдук, Сайчыч, Ясковіч (Булычоў, 69), Пушнякоў (к), Пазняк.
Запасныя: Макараў, Шасцілоўскі, Сянкевіч, Пашэвіч.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма (к), Усцінаў, Прамудраў, Габоўда (Марэшы, 73), Рамас (Аўссі, 89), Вялозу (Афанасьеў, 69), Бардачоў, Паўлюкавец, Капленка, Яшын, Анцілеўскі.
Запасныя: Казлоў, Алісейка, Шчэрба, Журневіч.
Папярэджанні: Шыбун (21), Сарокін (56), Пушнякоў (80) / Габоўда (10), Капленка (40), Афанасьеў (69).

воскресенье, 20.09.2020 01:25
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры