Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Палятаем з «арламі»

 

Надышоў час для другога спарынгу ў рамках турэцкага збору; сёння аўтазаводцы сустрэнуцца з грузінскімі «арламі» – менавіта гэтая ганарлівая птушка красуецца на эмблеме футбольнага клуба «Сабуртало».

Аб суперніку вядома няшмат. Клуб быў утвораны ў 2000 годзе ў Тбілісі, выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Грузіі. На дадзены момант знаходзіцца на чацвёртым месцы ў «чырвонай» групе Умаглеси лігі – грузінскі чэмпіянат праводзіцца па даволі мудрагелістай схеме. Увогуле, «Сабуртало» – моцны серадняк.

На бягучым турэцкім зборы, які для нашага суперніка з’яўляецца апошнім перад аднаўленнем чэмпіянату 5 сакавіка, «арлы» правялі ўжо тры спарынгі. Яны прайгралі прадстаўніку элітнага дацкага дывізіёна «Вайле» з лікам 1:4, згулялі ўнічыю 1:1 з расійскім «Арэнбургам» і выйгралі 2:1 у «Ювентуса», праўда, не турынскага, а бухарэсцкага.

Матч «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Сабуртало» пачнецца ў 17:00, тэкставую трансляцыю мы плануем весці на афіцыйнай старонцы клуба ва «Вконтакте».

среда, 22.02.2017 10:55
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры