Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Паражэнне ад «Мінска» – усё па справе

 

«Тарпеда-БЕЛАЗ» ніяк не можа перапыніць няўдалую серыю: пасля двух паражэнняў ад БАТЭ і брэсцкага «Дынама» і несамавітай нічыёй са «Славіяй» – зноў пройгрыш. Пры гэтым, хоць сапернік на гэты раз быў з ніжняй частцы турнірнай табліцы, варта прызнаць: усё па справе. За ўвесь матч «аўтазаводцы» практычна не стварылі сітуацый, якія маглі б прывесці да ўзяцця варот «гараджан», пры гэтым самі двойчы прапусцілі. Наракаць можна толькі на саміх сябе.

Нечаканым варыянтам складу і абранай тактыкай на гульню тарпедаўскі штаб, можа быць, і збянтэжыў спачатку апанентаў з «Мінска», але не паставіў невырашальных задач. Гаспадары досыць хутка прыстасаваліся да прапанаванай ім манеры гульні, адсеклі высока падымаючыхся флангавых абаронцаў «аўтазаводцаў» і надзейна перакрылі зоны на сваёй палове поля. Шчыльная апека не дала разгарнуцца нападаючым «чорна-белых», а на нестандартныя рашэнні, якія маглі б дапамагчы ў гэтай сітуацыі, ніхто не здолеў. Акрамя таго, адчувалася несыгранасть каманды, у якую нядаўна прыйшло некалькі пачаткоўцаў. Як вынік – невыразная гульня і нездавальняючы вынік.

МІНСК – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 2:0
17 жніўня, Мінск, стадыён ФК «Мінск», 750 гледачоў.
Суддзя: А.Васілевіч (Мазыр).
Галы: 1:0 – Насібулін, 49. 2:0 – Бахар, 72.
МІНСК: Лявонаў, Шаўчэнка, Бахар, Яроцкі, Клімовіч (к), Васільеў, Відзіч, Чагавец, Зубейка (Шыбун, 56), Сазончык (Ларыёнаў, 71), Насібулін (Свежоў, 64).
Запасныя: Прышывалка, Жэрдзеў, Ковель, Прышчэпа.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Гарбуноў, Афі, Букорац, Шчадзін, Хачатуран (к), Нікалаевіч (Мышенка, 62), Клімовіч (По, 62), Мішчанка, Гарбачык, Бягуноў, Абрадавіч (Юсаў, 69).
Запасныя: Бушма, Ясковіч, Прэмудраў, Салавей.
Папярэджанні: Яроцкі (22), Відзіч (29), Хачатуран (63), Шчадзін (74), Мішчанка (91+).
Выдаленне: Яроцкі (76, другая жоўтая).

воскресенье, 18.08.2019 00:23
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры