Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна

Паражэнне дублёраў

 

Дублёры «аўтазаводцаў» прайгралі на выездзе «Слуцку» з лікам 0:2. Першы мяч заляцеў у вароты жодзінцаў ў самым пачатку паядынку, калі гулец гаспадароў сустрэчы рэалізаваў выхад адзін на адзін з галкіперам. Другі гол стаў вынікам вольнага ўдару, разыгранага случакамі ў тарпедаўскай штрафной. Спробы «аўтазаводцаў» адыграцца апынуліся беспаспяховымі.

5 чэрвеня, Слуцк. Матч першынства дублёраў.
СЛУЦК (д) – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ (д) – 2:0.
Галы: 1:0 – Апанасовіч, 4. 2:0 – Міхнавец, 33.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Сіліч, Каралёнак, Сівакоў (Гузняк, 34), Багданаў (к) (Каралькевіч, 83), Галуза, Лявіцкі, Макарэвіч, Буценас, Журневіч, Паўлюкавец, Кавальчук.

пятница, 05.06.2020 19:45
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры