Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Паспяховы праход у чвэрцьфінал

 

Чарговы супернік на кубкавым шляху таксама не даставіў адмысловых клопатаў «аўтазаводцам» – першалігавы «Нафтан» стараўся, як мог, але «Тарпеда-БЕЛАЗ» зноў атрымаў перамогу з буйным лікам.

Гаспадары нават змаглі вызначыцца першымі, жвава стартаваўшы і ўдала распарадзіўшыся кутнім ударам. Але радасць наваполацкіх заўзятараў была нядоўгай – неўзабаве Марка Абрадавіч зраўняў лік, а ўслед за ім Арцём Салавей вывеў сваю каманду наперад.

Надзеі гаспадароў канчаткова рассеяліся, як і дажджавыя хмары над «Атлантам», у самым пачатку другога тайма, калі Марка Абрадавіч аформіў дубль. Гол жа Дзмітрыя Юсава толькі замацаваў перавагу гасцей. Яна магла апынуцца і яшчэ больш вялікай, калі б не галкіпер «Нафтана» Яўген Грэмза, які парыраваў пенальці ў выкананні Жана По, а затым мудрагелісты далёкі ўдар Багдана Мышэнка.

Адзначым, што ў кубкавых паядынках трэнерскі штаб «аўтазаводцаў» выкарыстаў гульцоў, якія толькі нядаўна папоўнілі склад каманды – ужо другую гульню правёў Міхаіл Мішчанка, а ў Наваполацку дэбютаваў Дзяніс Ясковіч.

НАФТАН – ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – 1:4
4 жніўня, Наваполацк, стадыён «Атлант», 1/8 Кубка Беларусі. Суддзя: А.Кургхелі (Гомель).
Галы: 1:0 – Красій, 10. 1:1 – Абрадавіч, 25. 1:2 – Салавей, 28. 1:3 – Абрадавіч, 48. 1:4 – Юсаў, 76.
Нерэалізаваны пенальці: По, 82 (варатар адбіў).
НАФТАН: Грэмза, Барысаў, Штыгель, Юдзіцкі, Клешчонак, Лавал, Плясуноў (к) (Ціхаміраў, 83), Тамела, Палякоў (Філановіч, 56), Галенка, Красій (Раджабаў, 70).
Запасныя: Саковіч, Знак, Аліеў, Шубко.
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Ясковіч, Мышэнка, Букорац, Хачатуран (к), Салавей (Нікалаевіч, 70), Клімовіч (Юсаў, 70), По, Гайдучык, Мішчанка, Абрадавіч (Гарбачык, 78).
Запасныя: Гарбуноў, Афі, Прэмудраў, Лявіцкі.
Папярэджанні: Лавал (7), Ясковіч (38).

воскресенье, 04.08.2019 23:50
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры