Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Другі раз за сезон разграмілі «Дынама»
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» і «Віцебск» узялі па адным ачку
    Падрабязнее
  • Хет-трык Камароўскага не пакінуў шанцаў «аўтазаводцам»
    Падрабязнее

Паспяховы спарынг

 

У суботу, 8 чэрвеня, «Тарпеда-БЕЛАЗ» на выездзе правёў таварыскі матч з «Гарадзеяй». Гэты паядынак дазволіў не толькі захаваць тонус на час паўзы ў чэмпіянаце, але і паэксперыментаваць, паспрабаваць у справе розныя звязкі гульцоў, даць шанец тым, хто не часта трапляе ў асноўны склад.

Гуляючы фактычна двума рознымі складамі, «Тарпеда-БЕЛАЗ» як у першым, так і ў другім тайме меў перавагу і пераканаўча яе рэалізаваў. Да перапынку поспех «аўтазаводцам» прынёс дакладны ўдар Марка Абрадавіча, а ў другой палове сустрэчы яго развілі Дзмітрый Юсаў, Стэфан Букорац і Арцём Салавей. «Гарадзея» змагла адказаць выніковым ударам толькі адзін раз – пасля падачы вуглавога. Выніковы лік – 1:4 на карысць жодзінцаў.

воскресенье, 09.06.2019 09:58
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры