Афіцыйны сайт ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Няпростая перамога ў Гарадзеі
    Падрабязнее
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» не пакінуў шанцаў «Славіі»
    Падрабязнее
  • ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» арандаваў у кіеўскага «Дынама» абаронцу Алана Аўссі
    Падрабязнее

Пацяснілі «Энергетык» з верхняга радка

 

Да чацвёртага туру мінскі «Энергетык-БДУ» аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, не страціўшы ў папярэдніх турах ні аднаго ачка. Таму госці лічыліся фаварытам паядынку, які прайшоў у суботу ў Жодзіна. Аднак у гаспадароў былі свае планы, і менавіта ім наканавана было спраўдзіцца.

Калі ў першым тайме гульня была роўнай, то пасля перапынку «аўтазаводцы» пачалі падціскаць суперніка, і неўзабаве дамагліся поспеху. Андрэй Хачатуран з цэнтра поля аддаў пас Габрыэлю Рамасу, і сам жа ўбег у штрафную, каб адразу замкнуць прастрэл бразільца. Другое ўзяцце варот аформіў ужо сам Рамас, прычым зрабіў гэта так, што ўсё толькі ахнулі. Падхапіўшы мяч, выбіты з-пад нагі мінскага гульца Мікітам Сцяпанавым, Габрыэль нечакана з далёкай адлегласьці нанёс удар прама ў «дзявятку» – ніхто і тузануцца не паспеў.

Дзякуючы гэтым двум неўзаемным мячам, «Тарпеда-БЕЛАЗ» зраўняўся па балах з «Энергетыкам-БДУ» і, як пераможца вочнай сустрэчы, абышоў мінчан у турнірнай табліцы.

ТАРПЕДА-БЕЛАЗ – ЭНЕРГЕТЫК-БДУ – 2:0.
11 красавіка, Жодзіна, стадыён «Тарпеда», 287 гледачоў.
Суддзя: В.Шымусік (Асіповічы).
Галы: 1:0 – Хачатуран, 55 (пас – Рамас). 2:0 – Рамас, 66 (пас – Сцяпанаў).
ТАРПЕДА-БЕЛАЗ: Бушма, Усцінаў, Прэмудраў, Рамас, Хачатуран (к), Бардачоў, Гарбачык (Юсаў, 61), Афанасьеў (Нікалаевіч, 64), Сцяпанаў, Яшын, Анцілеўскі (Вялозу, 79).
Запасныя: Сямук, Алісейка, Шчэрба, Леановіч, Паўлюкавец.
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ: Садоўскі, Наско (к), Атеменге (Бакіч, 46), Шкурдзюк, Сокал, Яхшыбоеў, Юдчыц (Гірс, 70), Мавату, Свірепа, Тве, Соўпель (Умараў, 59).
Запасныя: Лясько, Мірошнікаў, Дыяс, Шорац.

суббота, 11.04.2020 22:46
Актуальная інфармацыя

НАБОР В ГРУППЫ ПОДГОТОВКИ
2010, 2011 годов рождения

Обращаться по телефонам: 5-10-49 (Вадим Михайлович), 8-029-994-04-71 (Сергей Михайлович), 8-044-477-29-62 (Михаил Демьянович).

партнёры