Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • «Тарпеда-БЕЛАЗ» арандаваў у «Шахцёра» паўабаронцу Эдгара Аляхновіча
    Падрабязнее
  • Алег Кубараў: «Усё, што намячалі, выканалі на сто адсоткаў»
    Падрабязнее
  • Першы турэцкі збор завершаны
    Падрабязнее

Паўабаронца Дзмітрый Юсаў стаў гульцом ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ»

 

Ўкраінскі паўабаронца Дзмітрый Юсаў (1993 г.н.) заключыў кантракт з ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ» тэрмінам на два гады.

Ураджэнец Мелітопаля з 12 гадоў пачаў займацца футболам у акадэміі запарожскага «Металурга» і пасля завяршэння навучання застаўся ў структуры клуба. Прайшоўшы другую каманду і дубль, Дзмітрый ужо стаў рэгулярна выступаць за галоўную каманду ў Прэм’ер-лізе, калі з-за фінансавых цяжкасцяў «Металург» напаткала працэдура ліквідацыі, і Юсаву прыйшлося шукаць новы клуб. Ім стаў мікашэвіцкі «Граніт», але і тут не абышлося без фінансавых праблем, і сезон 2016 года паўабаронца дагульваў ужо ў малдаўскай «Дачыі».

Чэмпіянат мінулага года Дзмітрый Юсаў правёў у «Слуцку», прыняўшы ўдзел у 20 матчах, у якіх забіў тры галы і аддаў адну выніковую перадачу. У «Тарпеда-БЕЛАЗ» паўабаронца перайшоў у статусе вольнага агента.

четверг, 25.01.2018 14:01
Актуальная інфармацыя

Міжсезонне 2017/2018

Каманду пакінулі: Ягор Хаткевіч, Арцём Сарока, Яўген Клапоцкі, Кірыл Дарашэнка, Камо Аганісян, Михаіл Афанасьеў, Дзмітрый Рэкіш, Максім Скавыш, Аляксандр Макась, Ягор Зубовіч

Каманду папоўнілі: Уладзімір Бушма, Міхаіл Бабічаў, Сяргей Карповіч, Сяргей Канцавы, Дзмітрый Юсаў, Аляксандр Катляроў, Уладзіслаў Клімовіч, Эдгар Аляхновіч

партнёры