Афіцыйны сайт ФК «Тарпеда-БЕЛАЗ» Жодзіна
  • Запрашаем на матч завяршэння сезону!
    Падрабязнее
  • «Шахцёр» пераможаны, гонка працягваецца!
    Падрабязнее
  • Іван Канавалаў, Міхаіл Калугін і Ян Афі правялі ўрок футбола ў СШ №5
    Падрабязнее

Паядынак з «Гарадзеяй» будзе абслугоўваць судзейская брыгада матчу ЛЧ «Севілья» – «Марыбор»

 

Адбыліся судзейскія прызначэнні на матчы 24-га тура. На гульні «Тарпеда-БЕЛАЗ» – «Гарадзея» будзе працаваць брыгада арбітраў у наступным складзе: Аляксей Кульбакоў (Гомель), Алег Маслянка (Кобрын), Дзмітрый Жук (Мінск); рэзервовы суддзя Кірыл Піліпавец (Маладзечна). Інспектар матчу: Валерый Пятровіч (Мінск).

Заўважым, што гэтая ж брыгада першапачаткова была прызначаная на гульню мінулага тура «Нёман» – «Тарпеда-БЕЛАЗ», але потым была праведзена замена: сустрэчу ў Гродне адсудзіла брыгада Андрэя Васілевіча, а Аляксей Кульбакоў, Алег Маслянка і Дзмітрый Жук адправіліся працаваць на матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА «Севілья» – «Марыбор».

Аляксей Кульбакоў адсудзіў ужо 33 матчы аўтазаводцаў у чэмпіянатах Беларусі: 9 перамог, 12 нічыіх, 12 паразаў. У бягучым сезоне гомельскі арбітр працаваў на матчы Суперкубка Беларусі «Тарпеда-БЕЛАЗ» – БАТЭ (1:3).

среда, 27.09.2017 11:25
Актуальная інфармацыя

Лепшыя бамбардзіры чэмпіяната             

1. Міхаіл Гардзейчук (БАТЭ) – 18                            
2. Павел Савіцкі (Нёман) – 14
3. Антон Сарока (Дынама-Мінск) – 12
4. Егор Зубовіч (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 11              

Лепшыя асістэнты чэмпіяната     

1. Ігар Стасевіч (БАТЭ) – 11
2. Дзмітрый Рэкіш (Тарпеда-БЕЛАЗ) – 10
3. Эдгар Аляхновіч (Шахцёр) – 8
3. Мікалай Януш (Шахцёр) – 8     

партнёры